Beру ў Бога, Айца Ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі.
І ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзінага, Пана нашага, Які быў зачаты ад Духа Сьвятога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, цярпеў пры Понцкім Пілаце, быў укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зыйшоў у пекла; трэцяга дня ўваскрос зь мёртвых, узыйшоў на неба, сядзіць праваруч Бога, Айца Ўсемагутнага; адтуль прыйдзе судзіць жывых і мёртвых.
Веру ў Духа Сьвятога, сьвятую Каталічную* Царкву, еднасьць сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрашэньне целам і жыцьцё вечнае.
Амэн.
* Гэтак – “catholicam” – паводе лацінскага тэксту Малога Катэхізма Лютэра; у некаторых нямецкіх вэрсіях замест гэтага ўжыта “хрысьціянскую.” Слову catholica – “каталічная” адпавядае па значэньню паўсюдная (параўн. царкоўна-славянск. “Кафолическая Церковь”).
Для доступа к другим материалам на рус. языке, щелкните здесь.